У Мінску былы лекар-псіхіятр вырошчваў дома галюцынагенныя грыбы

У Мінску былы лекар-псіхіятр вырошчваў дома галюцынагенныя грыбы

У  Мінску затрыманы 61-гадовы пенсіянер, які вырошчваў у сябе дома галюцынагенныя грыбы. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, раней мужчына працаваў лекарам-псіхіятрам. У сябе дома ён арганізаваў сапраўдную лабараторыю, дзе было ўсё неабходнае для вырошчвання такіх грыбоў.

Аператыўнікі канфіскавалі болей за 115 грамаў сухіх грыбоў, 15 грамаў марыхуаны, трансфарматар, кампрэсар, насенне, угнаенні. Пенсіянер прызнаўся, што вырошчваў грыбы як для сябе, так і на продаж.

Цяпер на яго завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў).

Паводле беларускага заканадаўства, вырошчванне грыбоў, якія ўтрымліваюць псіхадэлічныя рэчывы, забароненае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі