У Мінску часова закрываецца гандлёвы дом "На Нямізе"

У Мінску часова закрываецца гандлёвы дом "На Нямізе"

У Мінску з 28 красавіка часова закрываецца гандлёвы дом "На Нямізе". У аб'яве, якая з'явілася на яго сайце, закрыццё тлумачыцца "тэхнічнымі прычынамі". Як піша kp.by, прычынай закрыцця насамрэч з'яўляецца рэарганізацыя — "На Нямізе" будзе належаць універмагу "Беларусь". Колькі яна працягнецца, невядома.

Гандлёвы дом "На Нямізе" існуе з траўня 1993 года.

У адміністрацыі ўнівермага "Беларусь" TUT.by сказалі, што ёсць рашэнне Мінгарвыканкама аб аб'яднанні двух гандлёвых прадпрыемстваў. ГД "На Нямізе" нібыта адновіць працу ўжо праз некалькі дзён. Цяпер жа вырашаецца пытанне з юрыдычнай асобай, якой для "На Нямізе" стане ўнівермаг "Беларусь".

У Мінску часова закрываецца гандлёвы дом "На Нямізе"
ГД "На Нямізе" / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі