У Мінску газ для людзей таннейшы, чым у Смаленску?

У Мінску газ для людзей таннейшы, чым у Смаленску?

Беларусы плацяць за газ менш, чым жыхары суседняй з намі Смаленскай вобласці Расіі. Прынамсі, так сцвярджаюць спецыялісты з беларускага Мінэнерга. Па іх падліках, сярэдні кошт газа па Беларусі — 142,3 рубля ($73,8) за тысячу кубаметраў, а ў Смаленскай вобласці — каля 153 рублёў ($84).

У Мінску газ для людзей таннейшы, чым у Смаленску?

Пры гэтым "Газпрам" прадае Беларусі газ удвая даражэй, чым ён каштуе ў Расіі, побач з нашай мяжой. Разумееце? Беларускія энергетыкі кажуць, што набываюць газ удвая даражэй, чым ён дастаецца суседзям, а прадаюць яго людзям на $10 танней!

Правядзем невялікія разлікі

У кантракце, які расійскі газавы гігант падпісаў з беларускімі ўладамі, пазначаны кошт у $132,77 за тысячу кубаметраў. Па дарозе ў Беларусь блакітнае паліва праходзіць пасярэднікаў і абрастае падаткамі. Яго выніковы кошт — $179,4 за тысячу кубаметраў. У Смаленску аптовы кошт на газпрамаўскі газ — прыкладна $70 за тысячу кубаметраў.

"Мы чулі пра такое меркаванне", — адказваюць Еўрарадыё ў ТАА "Газпрам міжрэгіёнгаз Смаленск" на пытанне, ці сапраўды ў Смаленску газ каштуе даражэй, чым у Мінску. Абвергнуць ці пацвердзіць тут не бяруцца, маўляў, для гэтага трэба ведаць беларускія кошты. Але пагаджаюцца адказаць, колькі газ каштуе для смаленскіх спажыўцоў:

"Калі ў кватэры пліта і лічыльнік, будзе тарыф 5,02 расійскіх рубля за кубаметр газу. Калі пліта і кацёл для ацяплення [у гэтым выпадку спажыванне істотна ўзрастае], дзейнічае тарыф 5,01854 [расійскіх рубля за кубаметр газу]".

Гэта, адпаведна, 5020 і 5018,54 за тысячу кубаметраў газу. Ці $79,43 і $79,40 па курсе на 2 лістапада. Сапраўды даражэй за $73,8 (кошт газу для беларусаў па версіі Мінэнерга).

Але не трэба забывацца, што гэтыя $73,8 — "сярэдняя тэмпература па лякарні"

У Беларусі кошт газу адрозніваецца для розных спажыўцоў. Тыя, у каго ёсць лічыльнікі і газавыя катлы, плацяць з разліку $40,2 за тысячу кубаметраў. Але жыхары шматкватэрных дамоў за газ на кухні плацяць $147,5 за тысячу кубаметраў. А гэта ўдвая больш, чым для смаленскіх суседзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі