У Мінску канчаткова русіфікавалі легендарную кавярню "Бярозка"
Так выглядае цяпер кавярня "Бярозка"
Беларускамоўную шыльду кавярні "Бярозка" на плошчы Перамогі ў Мінску замянілі на рускамоўную. Фота апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фуд-блогер Какабай.
Моладзевая кавярня адчынілася там у 1967 годзе. Шыльда на ёй заўсёды была па-беларуску.
У 2015 годзе пасля праверкі Мінгандлю "Бярозка" прыпыніла сваю працу, а пасля і зусім зачынілася. Пазней кавярню выкупіла кампанія Golden Project. Тады для "Бярозкі" быў распрацаваны новы лагатып і шыльда, зробленыя "пад рэтра 1960-х".
Цяпер іх замяніла руская вывеска.
Адметна, што вядома пра гэта стала ў міжнародны Дзень роднай мовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.