У Мінску кандытары зрабілі торт — рулон туалетнай паперы
Торт у выглядзе рулона туалетнай паперы
У Мінску кандытары вырабілі велізарны торт у выглядзе рулона туалетнай паперы. Такі іранічны заказ у разгар пандэміі каранавіруса атрымала кандытарская "Валенка".
Торт зроблены з цукровай паперы і важыць тры кілаграмы. "Ні многа, ні мала. 3 кг стратэгічнага запасу!" — жартуюць у кандытарскай.
Ідэя торта прадыктаваная масавым попытам на туалетную паперу, які адзначаецца па ўсім свеце. Людзі, якія рыхтуюцца да каранціну праз успышку каранавіруснай інфекцыі, чамусьці актыўна закупляюцца не толькі прадуктамі харчавання з доўгімі тэрмінамі прыдатнасці, але і туалетнай паперай. У буйных крамах яе літаральна змяталі з паліцаў!
Дакладнага тлумачэння гэтаму феномену няма. Магчыма, закупляць паперу людзей заахвоціла тое, што адзін з сімптомаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 — дыярэя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.