У Мінску канфіскавалі кантрабандную гародніну і садавіну на 100 млн
Супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі больш за 4 тоны садавіны і гародніны, нелегальна ўвезеных на тэрыторыю Беларусі.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Буйную партыю кантрабандных садавіны і гародніны канфіскавала ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў. У адной з гандлёвых кропак у грамадзян Азербайджана было больш за 4 тоны садавіны і гародніны без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, захоўванне і транспартаванне. Агульны кошт нелегальнай прадукцыі перавышае 100 млн рублёў.
Увесь тавар канфіскаваны. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў падатковыя органы для прыцягнення вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.
Фота — domisemya.com