У Мінску кіроўца з 2,65 праміле сабраў "паравозік" з чатырох аўто

"Паравозік" з чатырох аўто на праспекце Пушкіна ў Мінску
"Паравозік" з чатырох аўто на праспекце Пушкіна ў Мінску

Увечары 20 сакавіка 28-гадовы кіроўца "Рэно Меган" сабраў у Мінску "паравозік" з чатырох аўтамабіляў. Супрацоўнікі ДАІ прыйшлі да высновы, што ён быў дужа п'яны — у крыві мужчыны выяўлена 2,65 праміле алкаголю. Як мяркуецца, малады чалавек заснуў за стырном.

ДТЗ адбылося на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага. "Рэно Меган" рухалася з боку вуліцы Матусевіча і на светлафоры ўрэзалася ў "Пежо", якое спынілася на чырвонае святло. Ад удару "Пежо" адкінула на "Рэно Логан", якое стаяла наперадзе, а гэтая машына па ланцужку здзейсніла наезд на "Опель".

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам, што кіраваць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення недапушчальна!

В Минске водитель с 2,65 промилле собрал "паровозик" из четырёх авто

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі