У Мінску ліквідуюць "Беларускую асацыяцыю садзейнічання ААН", якой ужо 35 гадоў

Эмблема ААН

Эмблема ААН

Пакуль Лукашэнка заступаецца за генсакратара ААН Гутэрыша, мінскія ўлады ліквідуюць грамадскую асацыяцыю, звязаную з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый.

12 лістапада ў Мінскім гарсудзе будзе разглядацца ліквідацыя грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя садзейнічання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", перадае Радыё "Свабода". Пазоў падало Міністэрства юстыцыі.

Арганізацыя была зарэгістраваная 35 гадоў таму — у кастрычніку 1989-га. На партале грамадскіх аб’яднанняў пазначана, што яе кіраўніком з'яўляецца Віктар Іваноў. Месца знаходжання аб'яднання — Мінск, вул. Бабруйская, 5А. Гэта будынак рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У публічнай прасторы звестак пра нейкую дзейнасць аб'яднання апошнім часам няма.

Ад 2002 года існуе вучэбна-адукацыйны цэнтар ГА "Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААН". Ён зарэгістраваны ў Мінску па вул. Інтэрнацыянальнай, 24А — гэта інтэрнат Беларускага дзяржаўнага цырку. Гэты цэнтр на цяперашні час мае статус дзейнага.

Як падлічылі праваабаронцы, за час ад выбараў 2020 года да канца кастрычніка 2024-га ў Беларусі было ліквідавана не менш за 1838 некамерцыйных арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі