У Мінску сёння затрыманыя дзясяткі чалавек (фота, відэа)

Здарэнне адбылося ў суботу, 24 жніўня. Актывісты грамадзянскай кампаніі праводзілі ў сваім офісе арганізацыйнае мерапрыемства. Як інфармуе БелаПАН, для сяброў "Гавары праўду" з рэгіёнаў былі наладжаныя заняткі ў рамках ініцыятывы "Народны рэферэндум" і з улікам будучых выбараў у мясцовыя саветы.



Спачатку міліцыя заблакавала дзверы офіса, нікога адтуль не выпускала. Пасля ўдзельнікаў мерапрыемства пасадзілі ў аўтазакі і павезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска.



Адзначым, што на момант з'яўлення ў офісе міліцыі там знаходзілася каля 30 чалавек.

Пасля 16-й гадзіны затрыманых паступова пачалі выпускаць. Аднак каля будынка РУУС Кастрычніцкага раёна затрымлівалі відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку.

Дзясяткі актывістаў "Гавары праўду" прабылі ў міліцыі больш за тры гадзіны
 

Фота з акна офіса "Гавары праўду".
 

Затрыманыя актывісты "Гавары праўду" ў Кастрычнiцкiм РУУС. У цэнтры стаіць Андрэй Дзмітрыеў.
 

Здымкі з сацыяльных сетак.
 

Відэа — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі