У Мінску мужчына з малатком "напаў" на Дом урада

У Мінску мужчына з малатком "напаў" на Дом урада

У Мінску мужчына з малатком "напаў" на Дом урада. Здарэнне адбылося ўвечары 3 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, патрульны нарад заўважыў мужчыну, які ішоў да Дома ўрада, і пайшоў за ім. Каля будынка невядомы дастаў малаток і стаў біць шкло. Яго тут жа затрымалі.

Высветлілася, што хулігану 30 гадоў. Ён — жыхар Барысава, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і абарот наркотыкаў. Міліцыя сцвярджае, што мужчына быў у неадэкватным стане. На відэа можна пачуць яго "тлумачэнні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі