У Мінску на адным з прадпрыемстваў ад удару токам загінуў мужчына

На месцы здарэння

На месцы здарэння / @skgovby

На адным з мінскіх прадпрыемстваў ад электратраўмы загінуў мужчына, расказваюць у Следчым камітэце Беларусі.

Трагедыя адбылася напярэдадні вечарам. Мужчына фарбаваў дэталі пры дапамозе электрычнага пульверызатара. Незадоўга да надзвычайнага здарэння ён скардзіўся калегам на невялікія ўдары токам, казаў, што адчувае слабыя ўдары, але працягваў працаваць.

У СК адзначылі, што загінулы не павінен быў займацца гэтай працай, фарбаванне не ўваходзіла ў яго службовыя абавязкі. Мужчыну было 48 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі