У Мінску на пажары выратавалі дзяўчынку, яна ў рэанімацыі

У Мінску на пажары выратавалі дзяўчынку, яна ў рэанімацыі

У Мінску на пажары выратавалі дзяўчынку, яна ў рэанімацыі. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося 11 студзеня пасля 15-й гадзіны. Пажар узнік у адной з кватэр на другім паверсе шматпавярховіка па вуліцы Тургенева. Высветлілася, што ў адным з пакояў загаралася хатняя маёмасць (прычына ўзгарання пакуль невядомая).

На падлозе ў кватэры знайшлі дзяўчынку (каля шасці гадоў), якая была без прытомнасці. Ратавальнікі вынеслі яе на паветра і перадалі медыкам. Яны правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю і аднавілі сэрцабіцце дзіцяці.

У Мінску на пажары выратавалі дзяўчынку, яна ў рэанімацыі
На месцы пажару / minsk.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі