У Мінску на плошчы Свабоды прайшла вулічная акцыя апазіцыі (фота)

У Мінску на плошчы Свабоды прайшла вулічная акцыя апазіцыі (фота)

Увечары 24 лістапада ў Мінску на плошчы Свабоды прайшла вулічная акцыя апазіцыі. Яна была прысвечаная 20-м угодкам рэферэндума, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Акцыю арганізаваў былы палітвязень Мікалай Статкевіч, які называе падзеі 1996 года "антыканстытуцыйным пераваротам".

На плошчы Свабоды сабралося каля 150 чалавек. Прысутнічалі такія вядомыя палітыкі, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец. Людзі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі ЕС, плакаты. Аб'яўлялася хвіліна маўчання ў памяць пра зніклых у 1999 годзе апазіцыйных дзеячах. Падчас мітынгу гучалі патрабаванні да ўладаў "вярнуць грамадзянам Беларусі правы і свабоды".

Прысутнічалі праваахоўнікі, якія папярэджвалі пра незаконнасць вулічнай акцыі. Яна скончылася праз паўгадзіны пасля пачатку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі