У Мінску на заводзе прайшлі маштабныя вучэнні з удзелам верталётаў (фота, відэа)

У Мінску на заводзе прайшлі маштабныя вучэнні з удзелам верталётаў (фота, відэа)

17 ліпеня ў Мінску на маторным заводзе прайшлі маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні МНС з удзелам верталётаў. Паводле сцэнару, пажар пачаўся праз кароткае замыканне электраправодкі — загарэўся кабінет у медыцынскай частцы. Яго ліквідоўвалі на двух паверхах прадпрыемства, на даху, людзей ратавалі з-пад завалаў пасля выбуху. З завода эвакуявалі людзей. Агулам у вучэннях паўдзельнічалі 60 ратавальнікаў і паўтара дзясяткі тэхнікі, у тым ліку тры верталёты (яны эвакуявалі параненых і тушылі з паветра пажар).

Прэс-служба МНС адзначае, што дагэтуль такіх маштабных вучэнняў на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства ў сталіцы не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі