У Мінску наркакантроль затрымаў чатырох распаўсюднікаў псіхатропаў
Затрыманні адбыліся ў Маскоўскім і Савецкім раёнах сталіцы.
У Мінску затрымалі чатырох распаўсюднікаў псіхатропаў. У Маскоўскім раёне сталіцы злавілі 18-гадовага навучэнца аднаго з каледжаў, у якога падчас ператрусу праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі каля 30 грамаў курыльнай сумесі, якая мае ў сваім складзе небяспечныя псіхатропныя кампаненты.
Яшчэ трох мужчынаў затрымалі ў Савецкім раёне. У непрацуючых хлопцаў 22 і 26 гадоў канфіскавалі каля 20 грамаў псіхатропу. А таксама падчас ператрусу ў 28-гадовага кіроўцы аднаго са сталічных заводаў знайшлі каля 10 грамаў парашкападобнага рэчыва, якое змяшчае псіхатроп.
Зараз у дачыненні да затрыманых распачаты крымінальныя справы. Пакуль праводзяцца праверачныя мерапрыемства па ўстанаўленні ўсіх фактаў і абставінаў, перадае Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінска.
Фота: media-polesye.by