У Мінску пачаўся суд над вучнем, якога абвінавачваюць у нападзе на настаўніцу
У панядзелак, 13 лютага, у Мінску пачаўся суд над вучнем, якога абвінавачваюць у нападзе на настаўніцу. Гучную крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд. Улічваючы ўзрост абвінавачанага і "іншыя абставіны", працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Абвінавачаны ў нападзе на настаўніцу рускай мовы сталічнай гімназіі №74 — 16-гадовы школьнік. Здарэнне адбылася ў траўні мінулага года. Паводле версіі следчых, дзевяцікласнік напаў на настаўніцу, нанёс ёй 15 удараў нажом, у тым ліку ў вобласць жыццёва важных органаў. Жанчына была паранена. Паводле праведзеных экспертыз, падчас здзяйснення злачынства хлопец усведамляў свае дзеянні. Іх кваліфікавалі па артыкуле "замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці, учыненае з асаблівай жорсткасцю" (ч.1 арт.14, пп. 6, 10, ч. 2 арт.139 КК). Хлопцу пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што матывам здзяйснення непаўналетнім злачынства з'явілася помста за нібыта неаб'ектыўную ацэнку настаўнікам яго ведаў.