У Мінску падаткавікам паведамілі пра 68 фактаў нелегальнай здачы памяшканняў
У Мінску падаткавікам паведамілі пра 68 фактаў нелегальнай здачы памяшканняў. Агулам за два тыдні, на працягу якіх праходзіла акцыя “Здаеш кватэру — плаці падаткі”, было 116 тэлефанаванняў ад “неабыякавых грамадзян”, інфармуе БЕЛТА.
Падобныя “сігналы” ад грамадзян падаткавікі атрымлівалі і раней. У 2017 годзе на гарачую лінію тэлефону даверу па пытанні нелегальнай здачы кватэр у арэнду паступіла 142 паведамленні.