У Мінску памёр 13-гадовы падлетак, у яго быў COVID-19
Дзіцячая інфекцыйная бальніца Мінска / з архіву СТВ
У пасведчанні аб смерці 13-гадовага Міці Конева стаяць тры дыягназы: "Сардэчна-лёгачная недастатковасць. Вірусная пнеўманія. Каранавірусная інфекцыя", расказала парталу TUT.BY яго мама Вольга.
Хлопчык памёр раніцай 16 снежня ў рэанімацыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска.
Вольга кажа, што сям'я перанесла COVID яшчэ ў лістападзе. Яна сама ляжала разам з малодшым сынам у бальніцы. Міця заставаўся дома, адчуваў сябе нармальна, толькі перастаў адрозніваць пахі. Тэст яму тады не рабілі.
Пасля выздараўлення і каранціну Вольга выйшла на працу, Міця — у школу. У мінулы чацвер у яго забалела горла. Лекар паглядзеў і сказаў, што гэта ангіна, прапісаў антыбіётыкі.
Некалькі дзён у хлопчыка трымалася высокая тэмпература, у нядзелю яна перастала збівацца. Міцю выклікалі хуткую. Лекар пагадзіўся з пастаўленым дыягназам "ангіна", толькі скарэктаваў лячэнне — павялічыў дозу антыбіётыка. На наступны дзень у хлопчыка пачалася ваніты, яму стала складана дыхаць.
"Я выклікала хуткую. Прыкладна ў 14.00 яго адвезлі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу і практычна адразу падключылі да апарата ШВЛ", — кажа Вольга Конева.
Тэст на антыцелы, які ў хлопчыка ўзялі ў бальніцы, паказаў, што ён ужо перахварэў COVID-19.
"У яго не было нейкіх сур'ёзных захворванняў. Адзінае ён быў алергікам з атапічным дэрматытам. Таму ў яго заўсёды быў аслаблены імунітэт. Але сэрца і лёгкія заўсёды былі ў парадку", — кажа мама падлетка.
У Міністэрстве аховы здароўя журналістам сказалі, што пакуль не гатовыя каментаваць гэты выпадак, у прыватнасці адказаць на пытанне, ці мог перанесены COVID-19 справакаваць такое рэзкае пагаршэнне здароўя. Ідуць даследаванні, якія зоймуць некаторы час, сказалі ў ведамстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.