У Мінску памёр святар Генадзь Буцько, для якога шукалі донара плазмы

У Мінску памёр святар Генадзь Буцько, для якога шукалі донара плазмы

У Мінску памёр іерэй Генадзь Буцько — клірык Петрапаўлаўскай царквы, у якога дыягнаставалі COVID-19. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў протаіерэй Сергій Лепін

Генадзю Буцько было 56 гадоў, ён бацька чатырох дзяцей.

Каранавірус у яго прыняў цяжкую форму. Больш за два тыдні (з 14 красавіка) святар быў у штучнай коме на прымусовай вентыляцыі лёгкіх у 6-й лякарні Мінска. Для яго шукалі донара плазмы, у тым ліку праз абвесткі ў сацсетках. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі