У Мінску пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп, ёсць пацярпелыя
Месца ДТЗ / @pressmvd
Шэсць пасажыраў аўтобуса шпіталізавалі сёння пасля ДТЗ, якое адбылося раніцай у Мінску. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, "транспартны сродак сышоў у занос і ўчыніў наезд на асвятляльную мачту", распавялі ў МУС Беларусі.
Аварыя адбылася каля 7:50 у раёне вуліцы Кіжаватава. Пацярпелых забралі ў Бальніцу хуткай дапамогі, а таксама Мінскую абласную і 4-ю гарадскую бальніцы. У іх дыягнаставаны ЧМТ, спалучаныя траўмы, удары, рэзаныя раны, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.