У Мінску паставяць фігуры спартоўцаў са штучнай травы
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў каля развязкі вуліц Дзянісаўскай і Маякоўскага ў Мінску плануюць паставіць тры фігуры спартоўцаў з штучнай травы, інфармуюць "Мінск-Навіны".
На развязцы вуліц Трасцянецкай і Аранскай усталююць лагатып II Еўрагульняў з мармуровай крошкі, а на развязцы вуліц Аранскай і Леніна — кветкавае пано з выявамі раварыстаў. Для яго будзе выкарыстана каля 12 тысяч адзінак кветак.