У Мінску плануюць арганізаваць авіязносіны з Аманам і Алжырам

Нацыянальны аэрапорт"Мінск"

Нацыянальны аэрапорт"Мінск" / @MinskNationalAirport

Беларусь прапрацоўвае пытанне адкрыцця прамых паветраных зносін з Аманам і Алжырам. Пра гэта распавёў беларускі амбасадар у Егіпце Сяргей Цярэнцьеў, інтэрв'ю з ім паказала беларускае тэлебачанне. Па словах дыпламата, у Амане зацікаўлены ў прыцягненні беларускіх турыстаў.

Што тычыцца Алжыра, то тут, кажа Цярэнцьеў, можа расці не толькі турызм, але бізнес-кантакты. "Тут вялікія перспектывы. Паўтаруся, уся Афрыка і асабліва Паўночная Афрыка вельмі перспектыўная. Мы павінны тут быць", сказаў Сяргей Цярэнцьеў.

Пасля ўвядзення санкцый ЕС супраць Беларусі Мінск узмоцнена шукае новых партнёраў. Летась Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў лётаў у Афрыку. Аднак, як прызнаў у верасні 2023 года прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, усе намаганні выбудаваць палітычныя адносіны з Афрыкай не прыносяць эканамічнай выгады. На спецыяльнай нарадзе ён распавёў, што ў 2022 годзе экспарт беларускіх тавараў у краіны Афрыкі склаў крыху больш за 200 мільёнаў долараў. Для параўнання ў "недружалюбныя" краіны ЕС у тым жа 2022 годзе было экспартавана беларускай прадукцыі на суму 3,36 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі