У Мінску праходзіць другі Марш людзей з інваліднасцю

У Мінску праходзіць другі Марш людзей з інваліднасцю

22 кастрычніка ў Мінску праходзіць другі Марш людзей з інваліднасцю-прыхільнікаў перамен у нашай краіне. Яго ўдзельнікі (каля паўсотні чалавек) сабраліся каля Чырвонага касцёла. Некаторыя з іх — на калясках. Сярод прысутных — 83-гадовы паэт Ян Грыб, перадае БелаПАН. За акцыяй сочаць сілавікі.

Першы Марш людзей з інваліднасцю прайшоў 15 кастрычніка. Яго ўдзельнікі прайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці ад Чырвонага касцёла да ГУМа.

У Мінску праходзіць другі Марш людзей з інваліднасцю
На месцы збору ўдзельнікаў вулічнай акцыі / @belsat
У Мінску праходзіць другі Марш людзей з інваліднасцю
На месцы збору ўдзельнікаў вулічнай акцыі / @belsat

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі