У Мінску праходзіць першая ў Беларусі IT-Security Conference
На ёй абмяркоўваюцца найноўшыя распрацоўкі і тэхналогіі ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.
31 сакавіка ў Мінску ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце праходзіць першая ў Беларусі канферэнцыя "Тэхналогіі абароны інфармацыі і інфармацыйная бяспека арганізацый" (IT-Security Conference). Яе арганізаваў "Інфапарк-праект" пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі, Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк", Асацыяцыі беларускіх банкаў і Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП".
Адзначаецца, што на канферэнцыі абмяркуюць "найноўшыя распрацоўкі і тэхналогіі ў галіне забяспячэння інфармацыйнай бяспекі органаў і арганізацый, накіраваных на абарону кіраўнічых і вытворчых працэсаў іх дзейнасці і якія рэалізуюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій". Сярод удзельнікаў мерапрыемства — чыноўнікі, кіраўнікі аддзелаў інфармацыйнай бяспекі і абароны інфармацыі органаў дзяржкіравання, арганізацый і прадпрыемстваў. Больш падрабязна пра канферэнцыю гл. тут.
Фота: Fotolia