У Мінску прайшоў Recast Moto Fest (фота)
На Мінскім мотавелазаводзе прайшоў Recast Moto Fest — першы фестываль кастамных культур у Беларусі. Як паведамляе Onliner.by, наведнікі імпрэзы змаглі пакатацца на бегавелах і гіраскутэрах, схадзіць на экскурсію ў вытворчы цэх, паглядзець, як працуюць металшэйперы, майстры чаканкі і аэраграфіі.
Таксама ім прапаноўвалі выставу кастам-матацыклаў, ровараў, рэтраматацыклаў і экспанатаў з музея мотатэхнікі “Мотавела”, а таксама шэраг іншых атракцыёнаў.