У Мінску прыпынілі правядзенне сельгаскірмашоў выхаднога дня
На кірмашы ў Мінску / БЕЛТА
У Мінску прыпынілі правядзенне сельгаскірмашоў выхаднога дня. Гарадскія ўлады спасылаюцца на ўмовы надвор'я, піша @minskiygorispolkom.
"У мэтах выканання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў частцы забароны рэалізацыі гародніны і садавіны на адкрытым паветры і ў нестацыянарных гандлёвых аб'ектах пры вонкавай тэмпературы паветра 0°C і ніжэй, прынята рашэнне аб прыпыненні правядзення сельскагаспадарчых кірмашоў у Мінску ў наступныя выхадныя дні (19 і 20 лістапада)", — паведаміла кіраўніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная. Паводле яе слоў, сельскагаспадарныя кірмашы ў сталіцы яшчэ могуць аднавіцца, але ўсё залежыць ад умоў надвор'я, якія будуць складвацца ў далейшым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.