У Мінску прыпынілі працу гіпермаркета "Гіпа" за непачышчаны лёд

У Мінску прыпынілі працу гіпермаркета "Гіпа" за непачышчаны лёд

Мінгарвыканкам прыпыніў дзейнасць гіпермаркета "Гіпа" па вуліцы Гарэцкага, 2. Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні з гэтага будынку на галаву 13-гадовай школьніцы зваліўся снег і траўмаваў дзяўчынку. Яе давялося шпіталізаваць у лякарню хуткай меддапамогі.

Як інфармуе прэс-служба Мінгарвыканкама, на кантролі ў санітарна-эпідэміялагічнай службы застаюцца 1205 аб'ектаў. У "чорны спіс" трапілі заправачныя станцыі, аддзяленні пошты, "Белсаюздруку", банкі, аптэкі, крамы, кавярні і рэстараны, спартыўныя аб'екты — напрыклад, Футбольны манеж на прасп. Пераможцаў.

Па словах спецыялістаў, каля некаторых буйных рэстаранаў прыборкай снегу ўвогуле не займаліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі