У Мінску Пуцін выказаўся пра расійскіх дэсантнікаў ва Украіне (відэа)
Днямі ўкраінскія сілавікі затрымалі 10 байцоў расійскага войска, якія ў складзе калоны бранятэхнікі перайшлі мяжу з Украінай.
У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім дэсантнікі распавядаюць пра тое, як трапілі на ўкраінскую тэрыторыю, заклікаюць расійскае кіраўніцтва не пасылаць хлопцаў на гэтую вайну. Спачатку расійскі бок неафіцыйна заяўляў, што дэсантнікі маглі патрапіць ва Украіну "выпадкова". Цяпер жа з'явілася рэакцыя на гэты скандал Уладзіміра Пуціна.
"Я яшчэ не атрымліваў даклад ад Міністэрства абароны. Наколькі мне вядома, яны патрулявалі мяжу і маглі апынуцца на ўкраінскай тэрыторыі", — цытуе словы расійскага прэзідэнта РІА "Новости". Пуцін тут жа нагадаў пра ўкраінскіх вайскоўцаў, якія дзясяткамі пераходзілі мяжу з Расіяй.
Расійскія дэсантнікі: Перастаньце пасылаць ва Украіну пацаноў (відэа)
Фота — Reuters