У Мінску разганяюць Марш пенсіянераў, чуваць выбухі

У Мінску разганяюць Марш пенсіянераў, чуваць выбухі

Сілавікі пачалі разгон Марша пенсіянераў у Мінску. Гэта адбылося каля Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на праспекце Незалежнасці. 

Прывітаць Марш пенсіянераў выйшлі студэнты, а таксама медыкі 1-й клінікі, размешчанай паблізу. Сілавікі пачалі затрымліваць студэнтаў, а пенсіянеры паспрабавалі адбіць іх. Тады ў іх бок паляцелі святлошумавыя прылады — верагодна, гэта стрэлы з пісталетаў "Аса". Ёсць таксама звесткі пра пярцовы газ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі