У Мінску развіталіся з Андрэем Зельцэрам
У Мінску развіталіся з Андрэем Зельцэрам. У сераду яго пахавалі на Лясных могілках у Шабанах. Фотаздымкі з'явіліся ў сацсетках.
Айцішнік загінуў 28 верасня ў перастрэлцы з сілавікамі ва ўласнай кватэры. Яму быў 31 год. Тады загінуў і афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк. Яго пахавалі 1 кастрычніка.
Цела Андрэя Зельцэра прывезлі на могілкі наўпрост з моргу, паколькі ўсе рытуальныя залы сталіцы адмовіліся прадаставіць памяшканне, напісала ў Facebook Наталля Дуліна, звольненая выкладчыца МДЛУ.
Сведкі кажуць, што на развітанні было каля 100 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.