У Мінску сабраліся міністры абароны АДКБ

У Мінску сабраліся міністры абароны АДКБ

У Мінску праходзіць пасяджэнне дзяржаваў — чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). На яго прыехалі ваенныя міністры краін АДКБ.

Выступаючы на пасяджэнні, генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў падкрэсліў, што краіны АДКБ заўсёды знойдуць агульныя падыходы ў вырашэнні любых пытанняў ваеннага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што мы заўсёды знойдзем агульную мову, агульныя падыходы ў вырашэнні любых пытанняў ваеннага супрацоўніцтва", — цытуе БЕЛТА яго словы. 

На пасяджэнні ў вузкім складзе міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў прапанаваў абмеркаваць пытанні, якія датычаць развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаваў — чальцоў арганізацыі. 

Беларускі міністр нагадаў, што сёлетні год для АДКБ адзначаеццаа дзвюма юбілейнымі датамі — 25-годдзем падпісання Дамовы аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзем арганізацыі. У траўні міністры абароны сустракаліся ў Маскве, дзе таксама абмеркавалі шэраг пытанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі