У Мінску школьнік гатаваў на кухні наркотыкі і атрымаў апёкі (фота)
Здарэнне адбылося ў кватэры жылога дома па вуліцы Ротмістрава. Дзевяцікласніка адной са сталічных школ шпіталізавалі.
Як паведамляе БЕЛТА, апёкі 16-гадовы хлопец атрымаў з-за ўспышкі пароў ацэтону. Вядома, што школьнік жыве з бабуляй і дзядулем, яго маці знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.
Прэс-служба МНС дадае, што дзевяцікласнік гатаваў наркатычнае рэчыва разам са сваім сябрам. У суседнім пакоі ў гэты момант знаходзілася 66-гадовая бабуля.
Фота — mchs.gov.by