У Мінску шукаюць падазраванага ў серыі нападаў на дзяўчат (фота)
У Мінску шукаюць падазраванага ў серыі нападаў на дзяўчат з мэтай сэксуальнага гвалту. Яго здымкі распаўсюдзілі праваахоўнікі і просяць грамадзян дапамагчы знайсці гэтага мужчыну. Яны былі зробленыя з відэазапісу камераў назірання ў адной са сталічных крамаў, інфармуе sputnik.by са спасылкай на прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама.
На выгляд мужчыне каля 40 гадоў, ён лысы, мае спартыўны целасклад. Дзе менавіта адбываліся напады на дзяўчат, не паведамляецца.