У Мінску створаць Акадэмію авіяцыі (відэа)

Пра гэта ішла гаворка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Анатоля Сівака, міністра транспарту. Вось што, у прыватнасці, адзначыў Сівак:

"Сёння трэба зрабіць крок наперад і ўжо развіваць тую навучальную ўстанову, на якой мы спынімся. У дадзеным выпадку прапанавалі Акадэмію авіяцыі... Гэта, безумоўна, больш глыбінная рэформа".  

Паводле яго слоў, сёлета аб'ём паветраных перавозак вырас у нашай краіне на 20%. У бліжэйшы час спатрэбіцца яшчэ больш лётчыкаў і тэхнікаў. Аднак для таго, каб каледж стаў акадэміяй, неабходна будзе змяніць якасць адукацыі, адзначае тэлеканал АНТ.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі