У Мінску судзяць затрыманых падчас акцыі "Стоп-падатак"

Супраць іх склалі пратакол аб непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Справу Глушко і Самохіна ў панядзелак разглядае суд Ленінскага раёна.

Верагодна, маецца на ўвазе кіроўца, які быў затрыманы ў пятніцу каля цырка, дзе ён спыніў аўтамабіль і заблакаваў рух транспарту. Разам з ім міліцыянты затрымалі і пасажыра. Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.



Як паведамляе "Интерфакс-Запад", супрацоўнікі ДАІ складаюць пратаколы "па фактах парушэнняў Правілаў дарожнага руху 20 снежня на праспекце Незалежнасці, калі ў Мінску праходзіла акцыя "Стоп-падатак". Ужо складзена частка адміністрацыйных пратаколаў у адносінах кіроўцаў, якія "перашкаджалі забеспячэнню бяспецы руху, тармазілі рух транспартнай плыні".



Таксама "складзеныя пратаколы і па фактах неабгрунтаванай падачы гукавога сігналу кіроўцамі". Іх ужо адпраўляюць у мінскія суды.
 

У Мінску прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў (фота, відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі