У Мінску сутыкнуліся аўтобус і таксоўка

На месцы ДТЗ

На месцы ДТЗ / t.me/gaiminsk/

У Мінску сутыкнуліся аўтобус і таксоўка. Як паведамляе сталічная ДАІ, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 14-й гадзіны на вуліцы Матусевіча. 58-гадовы кіроўца легкавіка падчас руху вырашыў зірнуць на навігатар, што адцягнула яго ўвагу, і Hyundai наляцеў на святлафор. Пасля гэтага таксоўка і сутыкнулася з аўтобусам МАЗ.

У выніку ДТЗ 26-гадовая пасажырка таксоўкі была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

У Мінску сутыкнуліся аўтобус і таксоўка
У Мінску сутыкнуліся аўтобус і таксоўка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі