У Мінску сутыкнуліся два аўтобусы, пацярпелі 9 чалавек, у тым ліку дзеці
Аўтобусы рухаліся ў спадарожным напрамку
У панядзелак у Мінску на вуліцы Сямашкі сутыкнуліся два пасажырскія аўтобусы гарадскіх маршрутаў, якія рухаліся ў спадарожным кірунку. Яны атрымалі пашкоджанні. Як паведамляе ДАІ, аварыя адбылася каля 9:40. 24-гадовы вадзіцель аўтобуса МАЗ, рухаючыся па вуліцы Сямашкі, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на іншы аўтобус, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём.
Мінаховы здароўя паведамляе, што пацярпелі дзевяць пасажыраў двух аўтобусаў, у тым ліку пяць дзяцей. Іх завезлі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, бальніцу №10 і Мінскую абласную бальніцу. У пацярпелых дыягнаставаны спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы і г. д. Праводзяцца дыягнастычныя даследаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.