У Мінску сутыкнуліся маршрутны аўтобус і легкавік
Зранку 14 жніўня, каля 7.40, на скрыжаванні вуліц Сямашкі і Чыгуначнай адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі два чалавек. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Па вуліцы Албегава ў напрамку вуліцы Сямашкі ехаў 41-гадовы кіроўца Mitsubishi. На скрыжаванні ён сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам, які рухаўся па вуліцы Чыгуначнай.
Пры ДТЗ кіроўца легкавіка і яго 42-гадовая пасажырка атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
Фота: ДАІ Мінска