У Мінску сёлета не будзе выпускных
У Мінску сёлета не будзе выпускных. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі выпускнікі атрымаюць 10 чэрвеня. Канкрэтны час вызначыць кожная навучальная ўстанова. Пра гэта minsknews.by паведамілі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама. "Ніякіх вячэрніх урачыстых мерапрыемстваў не плануецца", — адзначылі там. Зразумела, што такое рашэнне прынялі з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.
Прэс-служба Мінгарвыканкама падкрэслівае, што цырымонія ўручэння дакументаў выпускнікам будзе арганізавана "з улікам неабходных санітарна-гігіенічных патрабаванняў". У выпадку, калі будзе добрае надвор'е, яе правядуць на адкрытым паветры.
У 2020 годзе ў Мінску будзе больш за 9,6 тысячы выпускнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.