У Мінску трамвай сышоў з рэек і пратараніў “Фальксваген” (фота)
Аварыя здарылася днём 13 кастрычніка на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Чырвонай.
Прыкладна ў 14.20 трамвай 4-га маршруту рухаўся па Машэрава ў кірунку Чырвонай. Пры пераездзе скрыжавання Машэрава - Чырвоная, па папярэдняй версіі, адбыўся збой стрэлак, у выніку чаго пярэдняя частка трамвая паехала прама, а задняя павярнула направа. З-за такога манеўру задняя частка трамвая на спынілася і пратараніла легкавік "Фальксваген".
У ДТЗ пацярпелых няма, паведамляе БелаПАН. Машына і трамвай атрымалі механічныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка, апытваюцца відавочцы.