У Мінску ў аварыю зноў трапіў міліцэйскі аўтамабіль

У Мінску ў аварыю зноў трапіў міліцэйскі аўтамабіль

У Мінску ў аварыю зноў трапіў міліцэйскі аўтамабіль. Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Алешава. У сутыкненні машыны "аператыўнага прызначэння" і Hyundai ніхто не пацярпеў. Праводзіцца праверка, паведамляе сталічная ДАІ.

Аўтамабілі "аператыўнага прызначэння" рэгулярна трапляюць у ДТЗ у Мінску. А па краіне восенню 2021-га толькі за адзін месяц было восем аварый з іх удзелам. Найчасцей гэта машыны ДАІ і дэпартамента аховы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі