У Мінску прайшоў Марш пенсіянераў (фота, відэа)
2 лістапада ў Мінску прайшоў традыцыйны Марш пенсіянераў. Людзі сабраліся а 14-й гадзіне на плошчы Незалежнасці. Міліцыянеры папярэджвалі ўдзельнікаў пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але гэта іх не спыніла. Яны пайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа. Пенсіянеры неслі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Па праспекце Незалежнасці ўдзельнікі акцыі прайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе спявалі і танчылі. Незадоўга да 17:00 акцыя скончылася, і ўсе разышліся.
Удзельнікі акцыі збіраюцца на плошчы Незалежнасці / Еўрарадыё
Каля Чырвонага касцёла
Адзін з сённяшніх плакатаў
Вялізны бел-чырвона-белы сцяг
Аўтакран нечакана з'явіўся на ходніках праспекта Незалежнасці
Удзельнікі маршу на плошчы Якуба Коласа