У Мінску ў школе з 4 выбарчымі ўчасткамі аб'яўлялі пажарную трывогу

У Мінску ў школе з 4 выбарчымі ўчасткамі аб'яўлялі пажарную трывогу

У Мінску ў 178-й школе, дзе знаходзяцца 4 выбарчыя ўчасткі па выбарах у Палату прадстаўнікоў, сёння аб'яўлялі пажарную трывогу. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавёў назіральнік Дзмітрый Кавалгін. Паводле яго слоў, "дзіўная" эвакуацыя была кароткай — каля 10 хвілін. Назіральнікі былі вымушаныя выйсці з будынка, чальцы камісій там заставаліся.

Кавалгін кажа, што на згаданых выбарчых участках "вялікія разыходжанні паміж падлікам назіральнікаў і камісіі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі