У Мінску ў святочны дзень на некалькіх вуліцах адключалася электраэнергія

На ліквідацыю аварыі спатрэбілася больш за шэсць гадзін

На ліквідацыю аварыі спатрэбілася больш за шэсць гадзін / pixabay.com

У Мінску ў аўторак, у святочны дзень, на некалькіх вуліцах адключалася электраэнергія. Прычынай здарэння стала пашкоджанне абсталявання ў трансфарматарнай падстанцыі, паведамляе minsknews.by.

Пра здарэнне ў Заводскім раёне стала вядома ўдзень 7 студзеня. Пра знікненне святла паведамлялі жыхары дамоў па вуліцах Куляшова, Фядотава, Айвазоўскага, Васняцова, Шчытоўка і шэрагу завулкаў. У "Мінскэнерга" спачатку казалі пра "штатнае адключэнне электраэнергіі", якое адбылося каля 13:30, і абвяргалі інфармацыю пра ўзгаранне электрападстанцыі. На месцы працавалі дзве аператыўна-выязныя брыгады. Праз паўгадзіны ў палове дамоў святло з'явілася. Меркавалася, што яшчэ праз паўгадзіны яно з'явіцца ў астатніх, але не атрымалася.

Пасля 15-й гадзіны "электразабеспячэнне было адноўлена ў большай часткі спажыўцоў". Цалкам ліквідаваць наступствы аварыі ўдалося толькі каля 20-й гадзіны. На месцы працавалі рамонтная брыгада РЭС-1 "з прыцягненнем аператыўна-выязной брыгады і брыгады службы вымярэнняў і абароны ад перанапружанняў" — для выпрабавання абсталявання.

Пра прычыну здарэння нічога не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі