У Мінску ўпершыню выступяць легенды року DEF LEPPARD
Іх выступ адбудзецца на сцэне сталічнага Палаца спорту 15 траўня.
Славуты брытанскі рок-гурт DEF LEPPARD рыхтуецца да вялікага еўрапейскага туру ў 2015 годзе. Музыкі выступяць у Польшчы, Чэхіі, Германіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі. У тым ліку DEF LEPPARD прыедуць і ў Беларусь, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на канцэртнае агенцтва "Атам інтэртэйнмэнт".
Рокеры наведаюць Беларусь упершыню. Яны выступяць на сцэне сталічнага Палаца спорту 15 траўня 2015 года.
DEF LEPPARD з'яўляюцца двухразовым уладальнікам прэстыжнай прэміі Diamond Award ў ЗША. У 2000 годзе музыкі былі ўведзеныя ў "Rock Walk of Fame" на Hollywood's Sunset Boulevard, а ў 2006 годзе іх "Pour Some Sugar on Me" заняла другую пазіцыю на канале VH1 ў рэйтынгу "100 найвялікшых песень 80-х гадоў".