У Мінску ўзмацнілі кантроль за матацыклістамі

У Мінску ўзмацнілі кантроль за матацыклістамі

Супрацоўнікі ДАІ з 1 чэрвеня ўзмацнілі кантроль за кіроўцамі матацыклаў і мапедаў. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведамілі ў аддзеле ДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы.

Падчас рэйдаў інспектары будуць правяраць тэхнічны стан матацыклаў і мапедаў, наяўнасць неабходных дакументаў. Таксама даішнікі будуць пільнаваць, каб не быў схаваны, падроблены або відазменены рэгістрацыйны знак.

Дарэчы, за студзень-красавік 2017 года па віне матацыклістаў у Мінску адбылося чатыры ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, а тры былі траўмаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі