У Мінску ўзялі пад варту экс-дырэктара школы алімпійскага рэзерву

45-гадовы мінчук у 2012 годзе займаў пасаду дырэктара дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах, мужчына здзейсніў шэраг злачынстваў супраць інтарэсаў службы.

У прыватнасці, дырэктар падпісваў аплатныя даручэнні і акты аб выкананні будаўніча-мантажных работ на аб'ектах спартыўнай школы, якія нібыта рабіла падрадная арганізацыя. Насамрэч гэтыя працы не выконваліся ў поўным аб'ёме і ў тэрмін. На адрас будаўнічай арганізацыі на аснове падложных дакументаў неправамерна пералічана амаль 250 млн рублёў з бюджэту.

Сам дырэктар атрымоўваў "адкаты" ад падрадчыка ў рублях і доларах. Паведамляецца, што ў некалькі этапаў ён прыняў хабар на суму больш за 70 млн рублёў.

Мужчыну выстаўленыя абвінавачанні ў атрыманні хабару ў буйным памеры і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе прычынення дзяржаве шкоды ў асабліва буйным памеры.

Фота — s-pravdoy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі