У Мінску вязалі шалікі і панчохі для дрэваў, слупоў і турнікоў (фота)
У Мінску вязалі шалікі і панчохі для дрэваў, слупоў і турнікоў на дзіцячай пляцоўцы. 3 снежня ў адным са сталічных спальных раёнаў прайшоў майстар-клас па ярнбомбінгу — вулічным вязанні. У даслоўным перакладзе ярнбомбінгу — гэта “бамбардаванне пражай”, спосаб упрыгожвання розных аб’ектаў пры дапамозе нітак для вязання.
Жыхары мікрараёна “заярнбомбілі” дзіцячую пляцоўку, усталявалі 4-метровую вязаную ялінку і зладзілі баталію пры дапамозе клубкоў з ніткамі.