У Мінску выступіць Джэймс Блант
Вядомы брытанскі выканаўца наведае беларускую сталіцу ў межах еўрапейскага тура ў падтрымку апошняга альбома "Moon Landing" 5 кастрычніка.
Блант называе пласцінку "вельмі асабістай і рамантычнай", "зробленай у лепшых традыцыях старой школы" і лічыць яе лепшай у сваёй дыскаграфіі. Дыск "Moon Landing" выйшаў у кастрычніку мінулага года.
Былы вайсковец, Джэймс Блант пачаў музычную кар'еру ў 2002 годзе. За гэты час выдаў 4 альбомы, стаў уладальнікам прэмій "MTV Europe Music Awards" і "BRIT Awards", а таксама намінаваўся на "Грэмі".
Музыка ўсталяваў сусветны рэкорд вышыні, на якой адбываліся канцэрты. У 2010 годзе ён сыграў акустычны канцэрт на борце Boeing 767.
Мінскі канцэрт Бланта адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.
Фота: www.contzert.ru