У Мінску высвятлялі, чым займаюцца гарадскія службы ва ўмовах адсутнасці снегу

"Фокус зрушыўся на выкананне іншых задач"

"Фокус зрушыўся на выкананне іншых задач" / t.me/mlynby/

У Мінску высвятлялі, чым займаюцца гарадскія службы ва ўмовах адсутнасці снегу.

"Анамальная цёплая зіма, безумоўна, пакідае свой адбітак на працы службаў горада, — кажа ў каментары minsknews.by начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі. — Так, напрыклад, у частцы абслугоўвання вулічна-дарожнай сеткі расход антыгалалёдных рэагентаў знізіўся больш чым у тры разы. Улічваючы, што адсутнічае снежнае покрыва, таксама не выконваюцца работы па вывазе снегу. Выдаткі ў гэтай частцы проста адсутнічаюць".

У "Гаррамаўтадары" кажуць, што часты пераход ад мінусовых тэмператур да плюсавых прывёў да неабходнасці ажыццяўлення "ямачнага рамонту". Таму "фокус зрушыўся на выкананне іншых задач" і ўся тэхніка (700 адзінак) задзейнічана.

У ЖКГ сцвярджаюць, што і ў іх менш працы не стала: у перыяд адсутнасці снегу сілы кінутыя на ўборку зялёных зон, дзе "смецця нямала". Адзіная палёгка для супрацоўнікаў — яны пачынаюць працу на гадзіну пазней — а 7-й раніцы.

Ці зможа сталіца зэканоміць на зімовым пацяпленні, пакуль невядома, бо "сапраўдная зіма можа прыйсці ў любы дзень лютага", піша выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі